
«Складаем Беларусь разам»
На працягу тыдня беларускай мовы і літаратуры вучні 3 класа прынялі ўдзел у акцыі «Складаем Беларусь разам». Яны збіралі пазлы з дзяржаўнымі сімваламі і вядомымі архітэктурнымі помнікамі Беларусі. У працэсе дзеці абмяркоўвалі, што кожны герб, сцяг ці будынак — гэта не проста малюнак, а частка гісторыі і памяці народа.
У завяршэнні акцыі вучні адзначылі: сімвалы — гэта памяць краіны, і мы павінны яе берагчы і памятаць.

